Лінія небяспекі

Сёлета ў вобласці  адбылося 8 выпадкаў паражэння людзей электратокам, з іх 5 — са смяротным зыходам.

Жыхар Баранавіцкага раёна датыкнуўся да аголенага провада, які быў накінуты на лінію электраперадач… Увогуле, усе падобныя гісторыі сумныя. Аналізуючы прычыны няшчасных выпадкаў, прыходзіш да адной высновы: людзі грэбуюць правіламі бяспекі. Самавольна пранікаюць у закрытыя трансфарматарныя падстанцыі, узнімаюцца на апоры паветраных ліній электраперадач з мэтай крадзяжу каляровых металаў. Гінуць ад току нават на рыбалцы: закідваюць вуду без апасення, што яна можа дастаць да правадоў. Ёсць выпадкі набліжэння на крытычную адлегласць да абарваных ліній, няправільнага карыстання пераноснымі электраінструментамі, прымянення падаўжальнікаў з парушанай ізаляцыяй. Некаторыя самастойна спрабуюць адрамантаваць электраправодку ў жылых дамах і гаспадарчых пабудовах.

А бяды  магло б не быць, калі б захоўваліся правілы бяспекі. Электрычны ток не даруе легкадумства.

Віктар РАМАНОВІЧ,
інспектар энергаінспекцыі раёна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *