Па працы – пашана

У чацвер у гарадскім Доме культуры прайшлі ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. А на наступны дзень на Піншчыне адбылося абласное свята-ўшанаванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Брэстчыны, у якім прымала ўдзел і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Бурдуком. Больш падрабязна пра гэтыя падзеі — у наступным нумары раёнкі.

А гэтай прыемнай навіной «ЛВ» падзеліцца з чытачамі ўжо сёння: з Пінска ляхавічане вярнуліся са шматлікімі ўзнагародамі. Сярод пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў, па вырошчванні цукровых буракоў, бульбы, па вытворчасці піваварнага ячменю, алейнага семя рапсу, насення кукурузы, шматгадовых траў і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе на абласной сцэне прагучалі і нашы:

Ляхавіцкі раён —
1-е месца па вытворчасці цукровых буракоў;
3-е месца па вытворчасці алейнага семя рапсу;
3-е месца па рэалізацыі мяса.

СВК «ЛЯХАВІЦКІ» —
1-е месца па вытворчасці і рэалізацыі мяса.
2-е месца па вытворчасці алейнага семя рапсу;

ААТ «ЛЯХАВІЦКІ РАЙАГРАСЭРВІС» —
2-е месца па вытворчасці цукровых буракоў.
Аляксандр МАСЛАЎ, вадзіцель СВК «Шлях новы» — 1-е месца на перавозцы зялёнай масы;
Уладзімір ЛЫБКО, галоўны ветэрынарны ўрач СВК «Ляхавіцкі» — 1-е месца.
Галіна КСЁНЖЫК, заатэхнік-селекцыянер СВК «Ляхавіцкі» — 1-е месца.
Ігар БУБЕНЧЫК, загадчык малочнатаварнага комплексу «Русінавічы» СВК «Ляхавіцкі»  —  1-е месца.
Вольга ГРЫКЕЛЬ, аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» — 2-е месца.
Алена КАЗАКЕВІЧ, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы СВК «Ляхавіцкі» —     3-е месца.
Алег БУРЧЫЦ, аператар па адкорме свіней ЗАТ «Белпрампрыбор» — 2-е месца.
Марыя РАВЯКА, аператар машыннага даення ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» —    3-е месца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *