Лось выходзіць на дарогу

У апошні час пачасціліся выпадкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзікіх жывёл.

Кабаны казулі, ласі становяцца ахвярамі няўважлівасці вадзіцеляў, якія спяшаюцца па сваіх справах. На жаль, не кожны з іх спыніцца і выкліча ДАІ, хаця іменна такі алгарытм дзеянняў прадугледжаны законам. А за пакіданне месца ДТЗ пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання тэрмінам да двух гадоў.

Едучы паблізу лясных масіваў, вадзіцелі павінны звяртаць увагу на знак «Дзікія жывёлы» і праяўляць на гэтых участках дарог павышаную пільнасць. ДАІ рэкамендуе знізіць скорасць і быць максімальна ўважлівымі.

Часцей за ўсё ДТЗ з удзелам жывёл здараюцца ў цёмны час сутак. Жывёла, якая аказалася ў святле фараў, слепне, пачынае кідацца, не бачыць нічога, акрамя асветленага ўчастка дарогі і ўключаных фараў. У такой сітуацыі трэба спыніцца, выключыць фары (пакінуць толькі габарытныя агні), уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, тым самым даць жывёле час адаптавацца да цемнаты, каб пакінуць дарогу…

Прадугледжана і адказнасць перад законам у адносінах тых грама-дзян, якія збілі жывёлу і вырашылі, што «прападаць дабру» нельга. За транспарціроўку без дакументаў дзікіх капытных жывёл на суму, якая перавышае 250 базавых велічынь, пагражае крымінальная адказнасць.

Больш дробныя жывёлы, такія як норка або заяц, закінутыя ў багажнік аўто пасля міні-ДТЗ, таксама могуць цягнуць за сабой непрыемныя прававыя наступствы ў выгля-дзе адміністрацыйнай адказнасці.

Для жывёл сутыкненне з транспартам, як правіла, смяротнае, а ДТЗ з буйнымі капытнымі могуць мець сур’ёзныя наступствы як для транспарту, так і для вадзіцеляў і пасажыраў. Таму рэкамендуем вадзіцелям быць уважлівымі і адказнымі, каб не наклікаць бяду на сябе і братоў нашых меншых.

УДАІ Брэсцкага аблвыканкама.

Выкарыстана фота з сайта http://prosyktyvkar.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *