Лес рубяць – шчэпкі ляцяць. У Ляхавічах прайшлі абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2017»

Каманда Ляхавіцкага лясгаса.

13 каманд лясгасаў Брэстчыны сталі ўдзельнікамі абласных спаборніцтваў вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2017», якія праходзілі на базе Ляхавіцкага лясгаса. Усе шэсць этапаў былі надзвычай напружанымі і складанымі, але  толькі не для сапраўдных прафесіяналаў. Для іх валка лесу, мантаж ланцуга, камбінаваная распілоўка, абрэзка сукоў, дакладнае пілаванне, эстафета вальшчыкаў – справа звычайная. Прафесіяналізм дазваляе выконваць яе віртуозна. Найбольш адмыслова гэта атрымалася ў каманды Івацэвіцкага лясгаса, якая і стала лідарам спаборніцтва. Ляхавіцкія лесарубы занялі чацвёртае агульнакаманднае месца. Добры вынік з вялікім патэнцыялам для далейшага росту.

Як адзначылі арганізатары, спаборніцтвы былі арганізаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі сусветнага чэмпіянату лесарубаў.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *