У ААТ «Жарабковічы» Ляхавіцкага раёна віншавалі тысячнікаў

Учора ў  ААТ «Жарабковічы»  віншавалі тысячнікаў. Словы падзякі героям дня выказаў старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч.

У нашым раёне   ганаровага звання жніва сярод камбайнераў заслужылі   экіпаж у складзе Андрэя Дзянішчыка і Паўла Булатага з ААТ «Жарабковічы» і Артур Гутырчык з ЗТАА «Белдан». Тысячнікамі  сярод вадзіцеляў сталі Аляксандр Грабёнка, Аляксандр Сокал, Юрый Прышчэпа, Міхаіл Праневіч – усе з ААТ «Жарабковічы».

Шчырыя віншаванні вам, хлебаробы!

Фотарэпартаж  Сяргея ВАРАНОВІЧА з ААТ «Жарабковічы»


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *