Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Для каго саломка?
2 жніўня на вуліцы Южакова ў райцэнтры супрацоўнікі міліцыі затрымалі 39-гадовага неаднаразова судзімага (за крадзеж, угон аўтамабіля, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення) ляхавічаніна. На гэты раз ён трапіў у поле зроку праваахоўнікаў па іншай прычыне: меў пры сабе 350 грамаў макавай саломкі. Дарэчы, ён і сам знаходзіўся «пад кайфам».
РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных рэчываў). Падазроны ў злачынстве адпраўлены ў ізалятар часовага ўтрымання. Калі віна будзе даказана, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў.
Сёлета гэта першы ў раёне выпадак затрымання за абарот наркотыкаў.
Не па-кадэцку
16-гадовы ляхавічанін – навучэнец Брэсцкага абласнога кадэцкага вучылішча на стадыёне «Колас» у райцэнтры збіў свайго равесніка за тое, што падлетак аказаўся фанатам іншага футбольнага клуба, чым яго крыўдзіцель.
Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 149 КК (наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).
П’яныя гонкі
Паўторна на працягу года за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 39-гадовы жыхар райцэнтра. Акрамя штрафа, парушальніку пагражае канфіскацыя транспартнага сродку.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік РАСК.
Гарэў аўтамабіль
У 4 гадзіны раніцы на пульт дзяжурнага РАНС паступіла паведамленне пра пажар у двары дома №25 па вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры. Прыбыўшыя на месца здарэння выратавальнікі ўбачылі ахоплены агнём аўтамабіль. Пажар ліквідавалі за некалькі хвілін, а яшчэ выратавалі аўтамабіль, які знаходзіўся побач з пагарэльцам.
Адна з версій наконт прычын узгарання – кароткае замыканне электраправодкі .
Валерый РАВІНСКІ,
начальнік РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *