Выратавальнікі на вышыні

Да 31 жніўня на тэрыторыі ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» будзе падрыхтавана пляцоўка для будаўніцтва новых вытворчых памяшканняў. Мадэрнізацыя прадпрыемства працягнецца.
Зараз ідуць работы па зносе аварыйнага комплексу збудаванняў былой кацельні завода, якая даўно не эксплуатуецца. Мэта – не толькі вызваліць дадатковыя плошчы для будаўніцтва, але і прафілактычная – папярэдзіць надзвычайную сітуацыю. Дэмантаж даверылі выратавальнікам. Па інфармацыі начальніка РАНС Валерыя Равінскага, на аб’екце задзейнічаны сілы Брэсцкага абласнога пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага РАНС, Пінскага і Баранавіцкага ГРАНС – усяго 17 чалавек, 7 адзінак спецыяльнай і 2 дапаможнай тэхнікі.
Дарэчы, супрацоўнікі РАНС ужо дэманціравалі старыя, стаўшыя небяспечнымі вытворчыя памяшканні ў «Шляху новым», «Жарабковічах», «Ліпнянцы», «Ляхавічыдрэў» і па заказе іншых прадпрыемстваў.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *