Спасці рыбу узімку могуць толькі рыбакі

Першыя прыкметы замору рыбы – з’яўленне ў палонках маленькіх рыбак, а ад гніючых водарасцяў вада становіцца каламутнай. У такой сітуацыі рыбе тэрмінова патрэбна дапамога. І яе могуць аказаць найперш рыбакі-аматары: некалькі палонак у стане прасекчы кожны з іх, а гэта будзе спрыяць дадатковай колькасці кіслароду ў вадзе. На практыцы даказана, што такая дапамога асабліва патрэбна насельнікам дна невялікіх вадаёмаў.
А калі ў палонкі ўстаўляецца чарот, то пасля замярзання вады, кісларод паступае па яго трубчатых сцеблах.
У студзені-лютым назіраўся замор рыбы на тухавіцкіх разлівах, таксама на торфакар’еры “Атлант” у Баранавіцкім раёне. На гэтых аб’ектах у час рэйдавых праверак было выяўлена таксама 9 выпадкаў парушэнняў правіл рыбалоўнага гаспадарання і рыбалоўства з забароненымі прыладамі лову, незаконнай здабычы рыбы, якая задыха-лася.
Рыбакі-аматары павінны адчуваць асаблівую адказнасць за ход зімоўкі падводных насельнікаў, а не толькі быць спажыўцамі. У выпадках узнікнення замораў рыбы, пацверджаных вынікамі гідрахімічных даследаванняў, па рашэнні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вылаў рыбы ў гэтых месцах можа быць дазволены на падставе правіл вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Руслан ХІЛЬКО, дзяржінспектар Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *