Натхненне ў метале

Агонь, метал і натхненне – і ў руках ляхавічаніна Віктара Маргаева нараджаецца прыгажосць. Феерверкам разлятаюцца іскры, песняй звініць  молат, чырванее распаленае жалеза, пераліваецца  і ажывае: майстар з дакладнасцю мастака робіць ці то арыгінальны падсвечнік, ці то вытанчаную жалезную ружу, ці то звычайную падкову…

Кавальскай справай  Віктар захапіўся  6 гадоў назад. І цяпер займаецца прафесійна і  апантана. Сам вырабіў молат і  горан.  Яшчэ адно захапленне земляка  – рэстаўрацыя тэхнікі. Матацыкл “Днепр” з яго лёгкай рукі стаў чоперам, а стары ЛУАЗ –  экстравагантным “гольцвагенам”.
Першую і самую строгую ацэнку кожны твор каваля атрымлівае ад сям’і, як і заўсёдную падтрымку. А сын Арцём стаў надзейным  памочнікам  у бацькавай справе.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *