З поля ў засекі

У мінулыя выхадныя жніво ў раёне   паставіла фінальную кропку.  Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Вашчук, сёлетняя ўборка хлеба прайшла ў штатным рэжыме, ад папярэдніх адрознівалася хіба толькі больш познім пачаткам.
Намалот ляхавіцкіх хлебаробаў склаў 57891 тону пры сярэдняй ураджайнасці 39 цэнтнераў з гектара. Бясспрэчны раённы лідар па ўраджайнасці – ААТ “Жарабковічы”,  дзе  ў сярэднім атрымалі 65,6 цэнтнера на круг. На другім і трэцім месцах адпаведна СВК “Ляхавіцкі” (58,7 ц/га)  і ААТ “Шлях новы” –  (42,6 ц/га).
Гэтымі днямі гаспадаркі завяршаюць продаж збожжа дзяржаве, забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Уклад Ляхавіччыны ў дзяржаўныя хлебныя засекі – 9310 тон харчовага  зерня:  8600 тон  пшаніцы, 200 тон жыта,  200 тон грэчкі,  100 тон  аўса,  210 тон проса.
З самага пачатку ўборачнай кампаніі над выкананнем дзяржзаказу працуюць у кожным аграпрадпрыемстве.  Першым з ім справіўся СВК “Ляхавіцкі”: у лік дзяржзаказу прададзена  750 тон  адборнай, даве-дзенай да патрэбных кандыцый  азімай пшаніцы, што на 50 тон больш запланаванага. Самае ўнушальнае збожжавае заданне – 3243 тоны – у “Жарабковічаў”.  З  дзяржзаказам сельгаспрадпрыемства справілася, як і “Шлях новы”, які адправіў у дзяржаўныя засекі 2800 тон хлеба.
Па стане на 22 жніўня, валавая лічба прададзенага амаль зраўнялася з планавай.  Абавязковая ўмова для зерня, якое паступае  на збожжапрыёмныя пункты ААТ “Баранавічхлебапрадукт”, – належная якасць.
Яшчэ адна важная для дзяржзаказу культура – піваварны ячмень. Як запэўнілі ў райсельгасхарчы, прыкладаюцца ўсе намаганні, каб даведзенае заданне ў 2460 тон было таксама выканана.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *