Недзіцячая ўвага

У краіне праходзіць прафілактычная   акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!»
Актыўная прафілактычная работа з дзецьмі – адзін з накірункаў дзейнасці выратавальнікаў. Колькі за лета праведзена гульняў, спаборніцтваў, віктарын! І ўсе з  вельмі важнай мэтай – папярэджанне пажараў і траўматызму з-за  дзіцячага свавольства з агнём, а таксама для цвёрдага ўсведамлення хлопчыкамі і дзяўчынкамі: правілы пажарнай бяспекі  і жыццядзейнасці павінны заўсёды бездакорна выконвацца. Інакш – бяда, пажар…
З  21 жніўня па 23 верасня супрацоўнікі РАНС праводзяць прафілактычную акцыю да Дня ведаў “У цэнтры ўвагі – дзеці!”. Яе першы этап стартаваў у магазіне “Дзіцячы свет “Аліса” і працягнецца да 31 жніўня. Выратавальнікі  будуць гаварыць пра  бяспеку жыццядзейнасці з юнымі пакупнікамі.
Другі і трэці этапы пройдуць  у школах і дзіцячых садах раёна, дзе ўрокі бяспекі будуць суправа-джаць тэматычныя відэафільмы, а выратавальнікі раскажуць, як не стаць ахвярай агню.
Марына КАСАКОВІЧ, спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *