Альбом для сябра

Напярэдадні навучальнага года дарыць падарункі дзецям – традыцыя не новая, але вельмі прыемная і правільная. Асабліва калі  робіцца гэта ад душы і з жаданнем дапамагчы, падтрымаць няхай і   незнаёмага школьніка, з разуменнем, што твой    альбом ці сшытак яму проста неабходны.
Дабрачынная акцыя «Дапаможам сабраць дзіця ў школу» днямі стартавала і ў нашым раёне. Яе    мэта – ахапіць увагай рабят з малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-інвалідаў. Пакуль у скрынцы, якая знаходзіцца ў магазіне «Дзіцячы свет «Аліса», не так многа падарункаў ад нераўнадушных землякоў. Але верыцца, што гэта пакуль. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад у добрую справу. Ваш аловак ці іншыя канцылярскія дробязі,  партфель ці спартыўныя рэчы будуць зусім не лішнімі. Дарыць радасць іншым – так здорава!
Ні адна дабрачынная акцыя не абыходзіцца без удзелу таварыства Чырвонага Крыжа. Старшыня раённай арганізацыі  Жанна Лешык адзначае, што многія ляхавічане ведаюць гэты адрас дапамогі і прыносяць сюды рэчы, якія могуць яшчэ паслужыць іншым, у тым ліку былую ва ўжытку мэблю для школьнікаў і не толькі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *