У святле аўтамабільных фар

Дарожныя знакі «Абмежаванне скорасці да 40 кіламетраў у гадзіну», «Увага: дзеці!» – абавязковыя атрыбуты, наяўнасць якіх каля кожнай школы ці дзіцячага садка  прадугледжана правіламі дарожнага руху. Калі ж адукацыйныя ўстановы знаходзяцца недалёка ад асфальтаванай праезнай часткі, ПДР адназначна патрабуюць яшчэ  пешаходнага перахода і так званага «ляжачага паліцэйскага».
Супрацоўнікі дзяржаўта-інспекцыі трымаюць гэтыя важныя складнікі бяспекі руху  на пастаянным кантролі. Асаблівая ўвага – перад пачаткам і напрыканцы навучальнага года. Традыцыйна з  25 жніўня па  5 верасня  ДАІ праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!», асноўная     задача якога – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траў-матызму. Згодна пункта 166.9 правілаў дарожнага руху, падчас правядзення акцый вадзіцелі абавязаны ў светлы час сутак ездзіць з уключаным на транспарце бліжнім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі. Наколькі законапаслухмяныя ў гэтым пытанні нашы землякі? Каб высветліць, разам з супрацоўнікамі АДАІ ў рэйд адправіўся карэспандэнт «ЛВ».
Пятніца мінулага тыдня, 15.00. На дарозе ў некалькіх дзясятках метраў ад СШ № 2 райцэнтра ажыўлены рух. Старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ РАУС Аляксандр Анікевіч  і інспектар дарожна-патрульнай службы Аляксандр Куніцкі  спыняюць  два аўтамабілі. «Пежо», за рулём якога маладая жанчына, ехаў з уключанымі фарамі. Вадзіцель (дарэчы, мама школьніцы) патлумачыла, што ведае пра комплекс спецыяльных мерапрыемстваў і цалкам яго падтрымлівае.  А вось гаспадар другой машыны прызнаўся, што пра СКМ чуў,  але ўключыць святло забыўся.  На першы раз атрымаў ад інспектара ДАІ папярэджанне і памятку.
– Пападзецца на такім парушэнні яшчэ раз – без штрафу не абыдзецца, – зазначае Аляксандр Анікевіч і дадае: – За невыкананне данага патрабавання правілаў дарожнага руху, згодна часткі 3 артыкула 18.14  Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны  штраф да 2 базавых  велічынь.  Пераважная большасць з прыкладна паўсотні машын, што праехалі на гэтым участку, паблісквала бліжнім святлом фар. Людзі ведаюць, разумеюць і выконваюць.
«Не ведаў», «забыўся ўключыць», «баюся, каб не сеў акумулятар» – асноўныя  тлумачэнні тых, хто ехаў не па правілах.
Дарэчы, за першыя 3 дні правядзення СКМ штраф за такое парушэнне атрымалі 6 вадзіцеляў. Тым часам дзяржаўтаінспектары спыняюць белую «аўдзі». З фарамі – усё ў парадку, уключаны. Але ўвага не толькі на гэты факт. У салоне, акрамя вадзіцеля, жанчына і хлопчык гадоў трох. Відаць, што бацькі клапоцяцца пра бяспеку: самі прышпілены аўтамабільнымі рамянямі, а дзіця – у  спецыяльным аўтакрэсле. Аляксандр Анікевіч заўважае, што  аўтакрэсла адпавядае вазе і росту дзіцяці. Па правілах бяспечнай перавозкі, дзеці старэйшыя за 12 гадоў павінны быць прышпілены стандартнымі рамянямі бяспекі.
– Яшчэ раз хочацца нагадаць усім вадзіцелям, незалежна ад таго, кіруюць яны легкавым аўтамабілем  ці грузавым, аўтобусам ці матацыклам, пра неабходнасць быць пільнымі і ўважлівымі на дарозе, асабліва каля дзіцячых устаноў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах шматкватэрнікаў. Бяспека дзяцей у многім залежыць ад дарослых, – зазначыў Аляксандр Анікевіч.
Што датычыцца  знакаў каля школ, то з гэтым у нашым раёне ўсё ў парадку. І сітуацыя каля СШ №  2 –    таму яскравае пацвярджэнне.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.

З 1 па 8 верасня ва ўсіх школах краіны пройдзе тыдзень бяспекі дарожнага руху.  Супрацоўнікі міліцыі выступяць на лінейках, прысвечаных Дню ведаў, на класных гадзінах. Запланаваны конкурсы,  віктарыны, кінавідэалекторыі, спартыўныя заняткі, падчас якіх дзецям будуць  нагадвацца пра-вілы дарожнага руху.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *