Як «Альшанка» гасцявала ў Зэльве

Калектыву мастацкай самадзейнасці «Альшанка» Востраўскага СДК пашчасціла спяваць  на X  юбілейным свяце «Ганненскі кірмаш», што ладзіўся ў Зэльве. Нашы зямлячкі былі ўдастоены гонару  адкрыць канцэртную праграму «Весяліся – не журыся», разам з іншымі творчымі калектывамі віталі перадавікоў жніва   Зэльвенскага раёна.
Гучныя апладысменты гучалі ў адрас «Альшанкі» пасля кожнага музычнага нумара.  За захаванне нацыянальных традыцый нашыя самадзейныя артысткі былі адзначаны дыпломам. Ад гледачоў атрымалі   шчырыя словы ўдзячнасці за добрыя народныя песні, прыгожае і яркае іх гучанне.
Спявачкі  падзівіліся  на кірмашы на  імправізаваныя падворкі, выставу коней (жывых і самаробных), з захапленнем паглядзелі сапраўдны вясельны абрад, сталі сведкамі конкурсу на лепшы каравай, на самую прыгожую конную павозку, убачылі там  яшчэ шмат чаго цікавага i эксклюзiўнага.
Алена КУЛАК,
удзельніца «Альшанкі».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *