Рады бачыць на «Дажынках». 2 верасня Давыд-Гарадок будзе прымаць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017»

У арганізацыі гандлёвага абслугоўвання фестывалю-кірмашу прымуць удзел каля 70 арганізацый гандлю, грамадскага харчавання, прамысловых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў вобласці. Гандлёвыя рады працягласцю больш за кіламетр будуць размешчаны па вуліцах Савецкай, Лучнікоўскай і Лермантава. Плануецца арганізаваць работу выязных сезонных кафэ на больш чым 2,5 тысячы месцаў.
Традыцыйна будзе прадстаўлены шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў  айчынных вытворцаў, прадукцыя прадпрыемстваў грамадска-га харчавання. Таксама на кірмашы можна набыць і прадэгуставаць натуральны мёд ад пчаляроў Брэстчыны.
Гандлёвы гарадок г. Брэста будзе прадстаўлены буйнейшымі прадпрыемствамі абласнога цэнтра. Прадукцыю без гандлёвых надбавак або са зніжанымі гандлёвымі надбаўкамі прапануюць кампаніі «Савушкін прадукт», Брэсцкі мясакамбінат, «Санта», «Брэсцкае марожанае». Прадпрыемствы парадуюць правядзеннем забаўляльных мерапрыемстваў, у тым ліку і для дзяцей. Вытворцы і гандлёвыя арганізацыі  правядуць дэгустацыю харчовых тавараў.
У саставе гандлёвага гарадка Пінска будуць прадстаўлены прадпрыемствы прамысловасці, а таксама гандлю і грамадскага харчавання, індывідуальныя прадпрымальнікі. Скідкі на тавары прапануюць ААТ «Палессе», «Магазін «Бураціна», «Надзея-Пінск», Пінскі мясакамбінат. Дарэчы, апошні правядзе дэгустацыю прадукцыі.
Прадпрыемствы г. Кобрына прывязуць на свята  разнастайны асартымент швейных і панчошных вырабаў як уласнай вытворчасці, так і прадпрыемстваў рэспублікі. Пакупнікоў чакаюць выгадныя цэны на тавары швейных фірм «Лона», «Юліна – МодаЛюкс», «Экстрада», «БагемаСтыль», «Фабрыка «Модны горад» і інш. Прадэгуставаць тавары і азнаёміцца з новымі відамі прадукцыі, атрымаўшы пры гэтым фірменныя сувеніры, можна будзе ў гандлёвых аб’ектах ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод».
Запросяць на дэгустацыю прадукцыі ўласнай вытворчасці прадпрыемствы Бярозаўскага раёна – Бярозаўскі сыраробны камбінат і Бярозаўскі мясакансервавы камбінат.
Гасцінна сустрэнуць  і парадуюць пакупнікоў і наведвальнікаў прадстаўленай прадукцыяй, правядзеннем розных акцый, конкурсаў, афармленнем гарадкоў у духу традыцый кожнага раёна прадпрыемствы спажыўкааперацыі вобласці.
У аб’ектах грамадскага харчавання стравы (бліны, шашлыкі, піцы, куры-грыль і інш.) будуць гатавацца на вачах  у пакупнікоў.
Скідкі або падарункі пакупнікам падрыхтавалі ўсе райпо. Імяніннікаў пры пакупцы чакаюць падарункі і сувеніры. Запланавана правядзенне дэгустацый і выставак-продажаў прадукцыі ўласнай вытворчасці.
Запрашаем усіх за пакупкамі і ў аб’екты грамадскага харчавання ў гандлёвыя рады з 8 гадзін раніцы 2 верасня 2017 года.
Па інфармацыі ўпраўлення гандлю   і паслуг аблвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *