З новым годам! Навучальным. Падарожжа ў Краіну ведаў пачалі нашы юныя землякі-ляхавічане /фота будзе дапоўнена/

Тры месяцы назад здавалася, што лета будзе бясконцым. Але каляндар расставіў усё на свае месцы. Зноў верасень. Зноў сустрэча з аднакласнікамі і бясконцае мора кветак для любімых настаўнікаў.  Гэта новы навучальны год: агульныя справы і інтарэсы, цікавыя задумкі і планы, насычаныя ўрокі і змястоўныя класныя гадзіны. На ўсё пералічанае і многае іншае – чатыры чвэрці ці два семестры.

Пакуль жа – плённы пачатак. Сёлета першы ўрок аб’яднаў усе школы краіны агульнай тэмай «Беларусь – мая Айчына!». У кожнай навучальнай установе гаварылі пра першадрукара Скарыну і славянскія культурныя традыцыі, пра Год навукі, пра тое, што звязвае пакаленні.

Раздзяліць з вучнямі і настаўнікамі свята 1 верасня прыйшлі прадстаўнікі ўлады, шэфы. Старшыня райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч, напрыклад, пабываў у гэты дзень у Тальмінавіцкай СШ.  1 верасня ў многіх з нас традыцыйна пачынаецца новае жыццё. З новым годам!

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА  і Маргарыты КУХТА.

ТАЛЬМІНАВІЦКАЯ СШ

СШ №1


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *