Карона ў падарунак ад ляхавічан

Фота Паўла Куніцкага

Традыцыйна напярэдадні абласных «Дажынак» чарговая сталіца фэсту становіцца творчай пляцоўкай для ўдзельнікаў конкурсу прафесійнага майстэрства азеляніцеляў «Кветкавая фантазія». Сёлета ў жніўні конкурсныя работы 19 каманд-удзельніц упрыгожылі Давыд-Гарадок, што ў Столінскім раёне.  Кветкаводы і ландшафтныя дызайнеры з усіх раёнаў Брэстчыны паказалі на што здатныя.

– Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення горада і вырашылі  стварыць з кветак карону князя Давыда – заснавальніка Давыд-Гарадка, –  расказвае майстар  участка добраўпарадкавання і азелянення  Ляхавіцкай ЖКГ Алена Макрэцкая.
З кветак, вырашчаных у камунгасаўскай цяпліцы, майстар і яе каманда (Таццяна Паўлава, Іна Зубік,  Аляксандр Капуза) стварылі аснову кароны. А ўжо на месцы замест каштоўных камянёў упрыгожылі яе аксаміткамі, бягоніямі, петуніямі.
Падарунак ад ляхавіцкіх азеляніцеляў не застаўся незаўважаным гледачамі і журы. Кампазіцыя    «Карона Давыда» заняла першае месца сярод работ, прадстаўленых камандамі прадпрыемстваў з колькасцю працуючых да 500 чалавек.
Дарэчы, гэта першая перамога Ляхавіцкага камунгаса ў такім конкурсе.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *