Каб ганарыцца, трэба ведаць

Абавязкова знойдзецца нехта, хто ў адказ на разважанні пра мясцовых знакамітасцяў скажа: маўляў, не пашанцавала Ляхавіччыне стаць радзімай сусветна вядомых Янкі Купалы ці Якуба Коласа… З гэтым і сапраўды не паспрачаешся. Але задоўга – за больш як тры стагоддзі – да з’яўлення на свет тых, каму было наканавана стаць народнымі песнярамі, у Ляхавічах нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі. І ўвайшоў у нацыянальную літаратуру як першы беларускі мемуарыст, аўтар “Дзённіка”, што стаў вельмі каштоўнай старонкай нашай гісторыі і культуры. Сёння імя земляка носіць ціхі завулак у райцэнтры.
А, напрыклад, імя Сяргея Пясецкага, без перабольшання, многім жыхарам раёна і наогул не знаёмае. Шкада. Вядомы польскі пісьменнік таксама родам з нашага райцэнтра. У першай палове мінулага стагоддзя яго раман «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» стаў, як сёння назвалі б, бестселерам, перакладаўся на дзясятак моў і нават вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
З Ляхавіччынай звязаны імёны паэта і публіцыста Янкі Чабора, фалькларыста і этнографа Яна Чачота.
Ні за што не паверу, што вы маглі не чуць пра гэтага чалавека. Песні на словы нашага Леаніда Пранчака – у рэпертуары «Песняроў», «Сяброў», «Бяседы»… Гэта яго –  «Даставай, Язэп, гармонік!», «Каля Чырвонага касцёла», «Сумны саксафон» і яшчэ дзясяткі песень, што сталі сапраўднымі народнымі хітамі.
Ураджэнец Туркоў пісьменнік Алесь Бадак сёння ўзначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура». Дарэчы, яшчэ адным буйным выдавецкім домам – «Беларускай энцыклапедыяй імя Петруся Броўскі» – пэўны час кіравала наша зямлячка Таццяна Бялова, зараз яна працуе ў выдавецтве «Бяловагруп», што рыхтавала да друку ў тым ліку каштоўны фаліянт «Мінск. Праспект Незалежнасці».
З Падлесся родам паэт Анатоль Бярозка, з Жарабковічаў –  Анатоль Станкевіч, у Вадзяціне карані празаіка Уладзіміра Дамашэвіча. Не багатая, але шчырая і цёплая вершаваная спадчына засталася нам ад Кастуся Турко.
Бяруць за душу нераўнадушныя вершы Веры Дыдышка. І вельмі хочацца спадзявацца, што калісьці будуць сабраны пад адной вокладкай пранікнёныя вершы і проза надзвычай адоранай Галі Зыранавай.
І няхай выбачаюць тыя нашы таленавітыя землякі, чые імёны не прагучалі.
Так, радзіма Купалы, Коласа, Багдановіча не тут. Але нам ёсць чым ганарыцца. А каб ганарыцца, трэба ведаць.
Святлана  БЕЛЬМАЧ.

Каб ганарыцца, трэба ведаць: 1 комментарий

  • 15/09/2017 в 18:55
    Permalink

    Яшчэ трэба дадаць: Мар’яна Фальскага з Начы,Крыстыну Крахельскую з Мазурак, Яраслава графа Патоцкага з Рэпіхава і ягоную кнігу » Мае паляўнічыя бадзянні па прасторах Аляскі» 1965, Закапане, ПНР, «Дыяруш»-графа Міхала Сапегі 1683, «Лісты да каханай» Я. К. Хадкевіча 1619, Васіль Сокал » На хвалях часу» 2008, В.Г. Беразоўскі з сваёй гісторыя Ляхавіцкай Райсяльгастэхнікі. Пішучыя краязнаўцы Л.В. Чаранкевіч, Шавель М. Лаўрэнаў з Жарабковіч, С. Чарановіч ,М. Турыянскі,. І.Т. Карпыза са сваемі крыжаванкамі і » Кнігаю для гаспадынь». «Манаграфія гярбова часоў Станіслава Панятоўскага» аўтарства геральдмайстра імператара Расіі графа Касакоўскага, уладара Ляхавіч, Санк Пецербург» 1889г., Флорыян Бохвіц і ягоны «маральныя » творы, Касакоўская-Шанайца і ейныя » Успаміны для ўнукаў», «Дыяруш» Міхала Станіслава Касакоўскага.Diariusz t. 1, cz. 2, 1 września 1915 — 4 lutego 1916
    22,05 zł
    Kossakowski Michał Stanisław
    wydawnictwo: UMCS Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, rok wydania: 2010, oprawa: twarda
    Oddajemy do rąk czytelnika część drugą tomu pierwszego «Diariusza» Michała Stanisława Kossakowskiego, obejmującą okres wspomnień od 1 września 1915 roku do 4 lutego 1916 roku. Autor z wyjątkową ekspresją przedstawia nie tylko rzeczywistość szlaku wygnańczego, ale także niezwykle plastycznie opisuje mijane miejscowości, mia…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *