Парад новай тэхнікі

На машынным двары любога сельгаспрадпрыемства раёна сёлета ўбачыш новае папаўненне: ці камбайн, ці трактар пабліскваюць лакавай фарбай. А ў СВК “Ліпнянка” і “Тальмінавічы” ўзняліся зернесушылкі, пастаўлены ў ангары і новенькія зернеўборачныя і кормаўборачныя камбайны. Машынна-трактарны парк СВК “Жарабковічы” папоўнілі “Холмер” для ўборкі цукровых буракоў, бульба-ўборачны камбайн, трактар “Беларус — 320”, пагрузчык. І ў ДП “Нача” МТП значна пабагацеў: сёлета прыбавілася тут 2 новыя зерне-ўборачныя камбайны КЗС-1218, трактар “Беларус-320”. ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” выдзелены пагрузчык, раскідвальнікі мінеральных і арганічных угнаенняў, зернеўборачныя камбайны, аднаўляецца тэхніка і ў СВК “Востраў-Агра”, “Шлях новы”, “Ордэна ”Знак Пашаны” Кастрычнік”.

Але бадай што самае сур’ёзнае папаўненне прыйшло і ў без таго багаты машынна-трактарны парк СВК “Ляхавіцкі”: 3 трактары “Беларус-82”, трактар “Беларус-320” і зернеўборачны агрэгат будуць выдатным дапаўненнем да наяўнай механізаванай сілы. Адно адрозненне – гэтая гаспадарка набыла тэхніку за ўласныя грошы.
Усяго з пачатку года гаспадаркі раёна атрымалі магчымасць набыць у лізінг каля 30 адзінак новай тэхнікі самага рознага прызначэння.

Анатолій КАСЦЮКОЎ,
намеснік начальніка
райсельгасхарчу па механізацыі

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *