Класнае заданне

Настаўнік і вучань растуць разам, сцвярджаў  Канфуцый. Выказванне выдатна  адлюстроўвае і сённяшнія патрабаванні, пастаўленыя перад сістэмай адукацыі. Яе якасць напрамую залежыць ад прафесіяналізму і асобы педагога. Пастаяннае самаўдасканаленне, павышэнне прафесійнага ўзроўню, адточванне ведаў і ўменняў,  пошук новых педагагічных  метадаў і прыёмаў навучання лічу складнікамі паспяховасці навучання.  Пра гэта ішла  размова  на рэспубліканскім педсавеце,  што  стаў для педагогаў краіны сапраўдным адкрытым урокам. Урокам хвалюючым, святочным,  вельмі пазнавальным і маштабным. Уразіла выстаўка творчых дасягненняў педагогаў, вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры, новых тэхналогій у адукацыі. Былі прэзентаваны новыя падручнікі, электронныя сродкі навучання, так званы разумны школьны аўтобус, праграмна-апаратны комплекс якога дазваляе павысіць   бяспеку пасажыраў. Прэзідэнт краіны  Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра ўдасканаленне і  карэкціроўку сістэмы адукацыі, ні ў якім разе не ломку. Гэта датычыцца і сістэмы ацэнак.  Узнікне неабходнасць пераходу на пяцібальную сістэму ацэнак – абавязкова будзе вывучацца меркаванне настаўнікаў, бацькоў.  А вось агульная сярэдняя адукацыя стане абавязковай. І гэта правільна, гэта сучасныя рэаліі.
Лічу, правільны падыход:  ствараючы новае, неабходна захоўваць і  працягваць традыцыі і напрацоўкі. Падручнікі і праграмы абновяцца, стануць  метадычна адпрацаванымі  і зручнымі ў карыстанні.
Школьныя бібліятэкі  ўручылі  першакласнікам новыя буквары, толькі з друкарні падручнікі трэццякласнікаў, частковае абнаўленне ў 2 і 5 класах, паступова будуць заменены кнігі ў 7 класе.
Сацыялізацыя моладзі,  выхаванне патрыятызму, раскрыццё здольнасцей дзяцей – у першую чаргу. Кожны ўрок, мерапрыемства – гэта творчасць, і  напаўняць   яе абавязкова любоўю да роднай зямлі, павагай да людзей працы. Асобна – пра  працоўнае выхаванне. Веды і практычнае навучанне непадзельныя.  Перш чым  выбраць сельскагаспадарчую ці іншую спецыяльнасць, выпускнікі школ павінны  адчуць яе, пабыць, як кажуць,  у народзе, убачыць, чым жывуць яе прадстаўнікі. Маючы практычны вопыт, старшакласнікі будуць больш асэнсавана падыходзіць да прафесійнага выбару, значыць, не будзе тых, хто на паўшляху да дыплома ў ім  расчараваўся.  Прафарыентацыі  навучэнцаў нашы педагогі нададуць яшчэ большую ўвагу, каб стварыць умовы для свядомага выбару прафесіі, а пытанне кім быць не выклікала ў рабят разгубленасць.
У апошнія дні  жніўня дэлегацыя педагогаў нашага раёна прыняла ўдзел у абласной нарадзе педагогаў, што прайшла ў Пружанах. Яе тэма – адукацыя Брэстчыны, вопыт, рэсурсы і задачы прафесіянальнай рэалізацыі асобы.  Старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс гаварыў і пра цеснае ўзаемадзеянне школы і  сям’і, пра напоўненасць шостага школьнага дня.
Прыемны момант – узнагароджанне педагога Начаўскай школы Святланы Чаранкевіч Падзячным пісьмом аблвыканкама.
Заданні атрыманы, урокі засвоены  –  будзем працаваць.
Святлана ЯКУБОЎСКАЯ,
начальнік аддзела адукацыі, спорту
і турызму райвыканкама.

One thought on “Класнае заданне

  • 05/09/2017 в 10:48
    Permalink

    Практические навыки, умение работать в команде — то, что нужно ребятам. Во взрослой жизни всё это очень пригодится. Ещё, считаю, нужно больше экскурсий на предприятия. Только так можно увидеть многообразие профессий и их особенности.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *