Тальмінавічы чакаюць гасцей. Паважаныя землякі і госці Ляхавіччыны!

Паважаныя землякі і госці Ляхавіччыны!
Запрашаем вас 9 верасня ў аграгарадок Тальмінавічы на раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2017».
У праграме:
12.00-12.15 – урачыстае шэсце дэлегацый сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, аматарскіх калектываў мастацкай творчасці ўстаноў культуры раёна;
12.15-15.00 – урачыстая цырымонія ўзнагароджвання перадавікоў, святочны канцэрт, прысвечаны працаўнікам вёскі «Дажынкі-2017»;
15.00-16.00 – канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Запавет» Ганцавіцкага ГДК;
16.00-18.00 – выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры Ляхавіцкага раёна;
19.00-23.00 – святочная дыскатэка.
На працягу свята будуць працаваць выставы-кірмашы «Сельскі падворак», гандлёвыя рады, выставы народнай творчасці і нацыянальнай кухні.
ГРАФІК руху аўтобуса да месца правядзення свята
10.30, 11.00 – г. Ляхавічы – аг. Тальмінавічы (адпраўленне аўтобуса ад будынка ГДК).
18.00 – аг. Тальмінавічы – г. Ляхавічы.
Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *