І спяклі мы каравай

Шаноўныя землякі!

Сёння наш раён адзначае «Дажынкі» – свята ўшанавання людзей адной з самых ганаровых прафесій – хлебаробаў.
Шчыра дзякуем усім працаўнікам хлебнай нівы за стваральную працу, вернасць абранай справе, беражлівае стаўленне да зямлі і найвышэйшую адказнасць за справу. Віншуем пераможцаў раённага спаборніцтва на жніве.
Лірычны матыў шчодрай нівы сілкуецца не толькі і не столькі сонечным праменнем і цёплымі дажджамі – зладжанай працай аграрыяў і дакладным выкананнем сельскагаспадарчых тэхналогій. Залаты зерневы паток, вырашчаны з любоўю і цеплынёй нястомных рук, гарантуе харчовую бяспеку дзяржавы.
Няхай сімвал заможнасці – хлеб – радуе, натхняе, умацоўвае сілы. Няхай вашы сэрцы заўсёды поўняцца любоўю і павагай да роднай зямлі, а вянцом справы будзе дастатак у кожным доме. Жадаем вам добрага здароўя, шчасця і новых працоўных перамог!
Раённы выканаўчы камітэт.                                                         Раённы  Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *