Дарагія землякі!

У першых радках рэйтынгу самых мірных, пачэсных, жыццёва неабходных прафесій – хлебаробская. Ляхавіцкая традыцыя – важкі колас – заснавана на любві да зямлі, руплівай працы, свядомым сардэчным стаўленні да справы ад яе пачатку да жніва. І ў дзень раённых «Дажынак» да віншаванняў у адрас усіх, хто шчыраваў на зерневы ўраджай-2017, далучаю словы шчырай удзячнасці і захаплення вашымі майстэрствам, працавітасцю, высокай адказнасцю і душэўнай шчодрасцю, дарагія аграрыі Ляхавіччыны. Шчасця вам і вашым блізкім, здароўя, стваральных здабыткаў, працоўных поспехаў на карысць роднай Беларусі.
Леанід ЦУПРЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *