З толкам і расстаноўкай. ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс»

Вадзіцель Уладзімір Лойка.

Райаграсэрвіс – гаспадарка вялікая (чацвёртая ў раёне па пасяўных плошчах), на жніўных палетках якой шчыравалі 12 экіпажаў і 8 вадзіцеляў на адвозцы зерня. Людзі адказныя, руплівыя, яны старанна, цэнтнер за цэнтнерам набліжалі ўборачную да фінішу. Належала ўбраць каля 2000 гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Справіліся. Хаця ўраджайнасць атрымалася сціплай.

У лік дзяржзаказу прададзена 850 тон пшаніцы, а замест запланаваных 350 тон піваварнага ячменю ў дзяржаўныя засекі адправілі больш за 370 тон.
Пераможным стала сёлетняе жніво для вадзіцеля МАЗа Аляксандра Маляра: асабісты вынік – 1917 тон. Наш зямляк ганарова падымаўся на сцэну абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” у Давыд-Гарадку за ўзнагародай за трэцяе месца.
Стараліся дасягнуць максімальнага намалоту камбайнеры Аляксандр Русакевіч і Леанід Буйкевіч, Сяргей Параскевіч і Юрый Сяргей, Андрэй Юруць і Аляксандр Яраш – лепшыя хлебаробы гаспадаркі.
Брыгадзір вытворчага ўчастка Кацярына Кулак пачынала ўборачную, як і заўсёды, з баявым настроем. Яе працоўны запал, бадзёрасць і энергія ўразілі пры сустрэчы  на жніўным полі. Разважанні наконт прамежкавых вынікаў уборачнай, меркаванні, як іх палепшыць, аналіз пралікаў, з якімі сутыкнулася гаспадарка, з вуснаў маладога брыгадзіра гучалі цвёрда і ўпэўнена. Знаўца сваёй справы, за тое і паважаюць!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *