Чэмпіёнскі намалот. ААТ «Жарабковічы»

Маладыя камбайнеры Іван Касміна і Юрый Дымар.

Яшчэ з пачатку жніва было бачна: ААТ «Жарабковічы» не проста   захапіла лідарства па ўсіх пазіцыях, але цвёрда настроена яго ўтрымліваць. Ураджайнасць, намалоты, колькасць перавезенага і перапрацаванага – усюды  лічбы, дастойныя павагі.

– Сёлета прытрымліваліся крыху іншай тактыкі, чым падчас мінулых уборачных. Пачалі раней – і не прагадалі. Тэхнікі, як і выдатных механізатараў, у нас хапае. Камбайны арганізавана выйшлі на збожжавыя палеткі. Працавалі зладжана, а галоўнае – якасна. Ды і надвор’е падчас жніва было, як па заказе. Добра ўрадзілі ячмень, жыта, пшаніца. На некаторых участках ураджайнасць перавысіла 80 цэнтнераў з гектара, –  расказвае дырэктар ААТ  Антон Булаты.
Ёсць чым пахваліцца: трэцяя частка раённага намалоту – жарабковіцкая.
Для старшага камбайнера таварыства Андрэя Дзянішчыка становіцца добрай традыцыяй  падымацца на святочную сцэну абласных «Дажынак»  у якасці пераможцы. У Давыд-Гарадок – сёлетнюю сталіцу фестывалю земляробаў – Андрэй прыехаў за чарговай узнагародай. У яго трэцяе месца ў прэстыжнай намінацыі – сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў. Дарэчы, Дзянішчык быў не адзіным прадстаўніком «Жарабковічаў» у складзе дэлегацыі Ляхавіцкага раёна. На другую прыступку  ў абласных спаборніцтвах падняліся старшы камбайнер Сяргей Бурак (намалаціў 1740 тон), а сярод маладзёжных экіпажаў – Ігар Васілевіч (1388 тон). 9330 тон збожжа перапрацаваў на ўстаноўцы М-819 Яўгеній Тарабаш, і гэта трэці ў вобласці вынік сярод аператараў зернесушыльных комплексаў.
Нямала жарабковіцкіх прозвішчаў і сярод раённых перадавікоў жніва. Сярод вадзіцеляў на адвозцы зерня першыя месцы ў сваіх намінацыях у Аляксанд-ра Сокала і Юрыя Прышчэпы, другое – у вадзіцеля Аляксандра Грабёнкі і аператараў ЗСК Віктара Лойкі і Сяргея Таранды. Багаты ўраджай і трэціх месцаў: у старшага камбайнера Уладзіміра Сакалоўскага, камбайнера Юрыя Буцько, вадзіцеля Аляксандра Глазунова, аператара ЗСК Аляксандра Пілецкага.

Вадзіцелі Юрый Прышчэпа і Аляксандр Сокал.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *