Сямейны інтарэс. КСУП «Ліпнянка»

Камбайнер Аляксандр Салодкі.

На хлебную жніўную ніву КСУП «Ліпнянка» сёлета выйшлі 4 камбайны. Экіпажы – усе як адзін майстры сваёй справы. Паказалі прафесіяналізм, скарысталі ўвесь вопыт і, канешне, жаданне спрацаваць на вынік. Вызначыліся на жніве ў гаспадарцы вопытныя механізатары Аляксандр Салодкі і Сяргей Гачко, якія намалацілі  619 тон зерня. Шчыравалі свой першы жніўны сезон і два сямейныя экіпажы – Аляксандр і Сяргей Дзяміды, Віталій і Генадзій Івашкі.

На зернетаку жыццё таксама кіпела. На зернесушыльным комплексе збожжа даводзілася да патрэбнай кандыцыі, хаця, дзякуючы гарачыні, часам працавалі толькі на ачыстку. Добрых паказчыкаў дасягнулі аператары КСУП «Ліпнянка»  Віктар Салодкі і Валянцін Плескацэвіч, на рахунку якіх больш за тысячу тон дапрацаванага збожжа.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *