Па рацэ плыла… карова

Нумар 101 нашы землякі набіраюць не толькі  пры пажары, але і калі патрэбна іншая дапамога.  Выратавальнікі вызваляюць з бытавых пастак людзей (зачыніліся дзверы, аўтобус апынуўся ў снежным палоне і г.д.), выратоўваюць братоў нашых меншых. Раніцай у мінулую суботу дапамога спатрэбілася рагулі ў вёсцы Вялікая Лотва.
На пульт цэнтра аператыўнага кіравання РАНС патэлефанавалі рыбакі, якія паведамілі, што па рацэ плыве карова, а гаспадара не відаць. Спрабавалі яе выцягнуць самі, але безвынікова. Начальніку каравула ПАВЧ №1 Сяргею Траяноўскаму і яго калегам давялося каля паўкіламетра  прайсці ўздоўж меліярацыйнага канала, спрабуючы дапамагчы рагулі. Знясіленую жывёлу выцягнулі і перадалі пастуху.
Валерый РАВІНСКІ, начальнік РАНС.
Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *