«Захад» пачынаецца

Беларусь прадставіць на сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017», што пройдзе 14-20 верасня, больш за 20 узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
Удзел у «Захадзе-2017» у Дзяржкамваенпраме разглядаюць як прадмет глыбокай даследчай работы, якая павінна даць ацэнку сістэме падтрымкі баявога патэнцыялу УС на неабходным узроўні, вызначыць перспектыўныя шляхі, пацвердзіць правільнасць выбару ключавых прыярытэтаў у рабоце камітэта. «Наперадзе вывучэнне практычнага апрабавання новых распрацаваных і прадстаўленых на вучэнні ўзораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, вызначэнне перспектыўных напрамкаў стварэння новых і запатрабаваных для ўзброеных сіл навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ», – расказалі ў Дзяржкамваенпраме. Па выніках «Захаду-2017» будзе праведзена глыбокая аналітычная работа ў інтарэсах далейшага ўмацавання нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці дзяржавы.
Наглядальнікі сямі краін запрошаны на вучэнні «Захад-2017». Для назірання запрошаны прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Міністэрстве абароны Беларусі, прадстаў-нікі міжнародных арганізацый, такіх як ААН, АБСЕ, НАТА, АДКБ, СНД, МКЧК. Акрамя таго, правядзенне вучэнняў будуць асвятляць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з дзясяткаў краін свету. У перыяд актыўнай фазы вучэння – 17-19 верасня – прадстаўнікі СМІ змогуць выехаць на палігоны Ружанскі, Асіповіцкі і   Даманава.
На час правядзення вучэння Міністэрства    абароны Беларусі запусціла спецыяльны сайт «Вучэнне «Захад-2017» –http://exercise.mil.by.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *