Даверце прыгажосць прафесіяналам

Кожны дзень, мяняючы ўборы, прычоску, эксперыментуючы з макіяжам, прыгожая палова чалавецтва імкнецца да дасканаласці. Прыгажосць – рэч адносная, для кожнага свая, але, пагадзіцеся, абавязковая і важная. Чаго хочацца сучаснай жанчыне? Канешне, у мітусні дзён, хатніх клопатаў і працоўных спраў выглядаць дагледжанай і, як у кінафільме, быць самай прывабнай і абаяльнай. А ў сітуацыі, калі на самастойныя працэдуры прыгажосці часу не заўсёды хапае, лепш звярнуцца да прафесіяналаў.  З чэрвеня ў будынку гандлёвага дома «Этаж» адкрылася студыя прыгажосці «ВіВіан» і за кароткі час паспела ўжо напрацаваць кліенцкую базу.
– Наша мэта – рабіць гэты свет лепшым, дарыць людзям цудоўны настрой, які напрамую залежыць ад знешняга выгляду і задаволенасці самім сабой. Вельмі часта нашы кліенткі нават і не падазраюць, якія яны прыгожыя. А як зменяць, напрыклад, прычоску, прызнаюцца, што і адчуваюць сябе інакш – па-новаму, –   расказвае ўладальнік студыі Уладзімір Сеўрук.
Студыя прыцягвае цёплай атмасферай, сучасным дызайнам, якасцю абслугоўвання,  прафесіяналізмам майстроў і даступнымі цэнамі. Тут вам прапануюць зрабіць недарагую стрыжку: мужчынскую, жаночую, дзіцячую; любыя складаныя віды афарбоўвання: каларыраванне, меліраванне, балаяж (дарэчы, у модзе ўжо некалькі сезонаў). Майстры падбяруць адпаведны тыпу валасоў метад афарбоўвання, параяць модную стрыжку, што пасуе форме твару, а таксама дадуць майстар-клас па доглядзе і спосабах укладкі. Прычоска ў спалучэнні з макіяжам на ваш густ ці па парадах візажыстаў дазволіць падкрэсліць індывідуальнасць кожнай кліенткі.
Коко Шанэль тонка прымеціла, што рукі – візітная картка жанчыны. А адной з прыкмет дагледжаных рук з’яўляюцца пазногці. Студыя прапануе розныя віды манікюру: апаратны,  класічны, еўрапейскі, камбінаваны для прадстаўніц прыгожага і моцнага полу. Можна стварыць свой асабісты дызайн пазногцяў, тут для гэтага ёсць усе магчымасці: вялікая каляровая база геляў і гель-лакаў, розныя ўпрыгажэнні (ад бліскавак да ўцірак). А дзякуючы мастацкаму роспісу можна ўвасобіць у жыццё любыя крэатыўныя ідэі.
Яшчэ адзін важны момант пры стварэнні ідэальнага вобраза – карэкцыя броваў. Менавіта правільна падабраная іх форма і колер  дазваляюць зрабіць твар больш выразным. Акрамя традыцыйнага метаду, вялікую папулярнасць сярод наведвальніц студыі набыла  карэкцыя броваў у тэхніцы трыдзінг (усходняя тэхналогія карэкцыі пры дапамозе спецыяльнай ніткі). І гэта не поўны спектр паслуг: напрыклад, ёсць магчымасць пракалоць вушы і на месцы выбраць завушніцы.
Вопытныя майстры дапамогуць стварыць вясельны або вячэрні вобраз, які зробіць вас і вашых сябровак непаўторнымі. Сёлета стылісты працавалі над вобразамі выпускніц: макіяж, прычоска, манікюр, педыкюр. Апошняя паслуга, дарэчы, вельмі запатрабавана сярод жанчын.  Гэта не толькі эстэтычная працэдура, але і лячэбная –  з выкарыстаннем розных відаў ванначак і скрабаў.
У студыі «ВіВіан» падбяруць зручны час для візіту, запішуць загадзя (тэл. 8-029-536-30-03 МТС),    альбо адразу накіруюць да майстра, калі ён не будзе заняты. Акрамя таго, заўсёды можна звярнуцца за кансультацыяй, атрымаць параду па стылі. А пастаянным кліентам прадастаўляюцца скідкі. Кожны месяц праводзяцца розныя акцыі, пра якія, дарэчы, можна даведацца са старонкі ВКантакце.
У салоне працуюць 3 майстры з Баранавіч. Таленавітыя, крэатыўныя, якія ўдасканаль-ваюцца, вывучаюць новыя тэхналогіі, што дыктуюць тэндэнцыі моднага свету.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.


One thought on “Даверце прыгажосць прафесіяналам

  • 14/09/2017 в 09:21
    Permalink

    Будет где подкорректировать свою неотразимость. Надеюсь,в приоритете всегда будет и качество, и стремление к совершенству.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *