Цукар «расце» ў Жарабковічах

1700 гектараў – такая плошча сёлета адведзена пад цукровыя буракі ў нашым раёне. Пакуль ажыўленне пануе на «салодкіх» палетках аднаго з трох аграпрадпрыемстваў, дзе вырошчваецца гэта культура. Ужо больш за дзесяцідзёнку працуе ў полі буракаўборачны «Холмер» ААТ «Жарабковічы». Па стане на ўчарашнюю раніцу, з 900 гектараў тут убрана 200,  накапана 9010 тон  пры сярэдняй ураджайнасці 451 цэнтнер з гектара. У гаспадарцы разлічваюць, што гэты паказчык істотна павысіцца з пачаткам уборкі больш позніх сартоў.
Буракаводы ведаюць: чым больш карэнне праляжыць у зямлі, тым большую набярэ масу і цукрыстасць – значыць, можна даражэй прадаць. Каб кампенсаваць вытворцам страты, прадугледжаны даплаты за раннюю ўборку буракоў. Апошняе – важная акалічнасць для цукровых заводаў, якія ўжо сёння імкнуцца забяспечыць загрузку сваіх вытворчых магутнасцяў.
Штодзённа ў «Жарабковічах» капаюць больш за тысячу тон салодкага карэння і амаль адразу адвозяць на Баранавіцкі буракапрыёмны пункт Жабінкаўскага цукровага завода. «Холмер Т-3» у ААТ працуе  кругласутачна. Па чарзе ім кіруюць 2 экіпажы – вопытныя механізатары Віктар Клемяня, Дзмітрый Лук’янчык, Юрый Славута, Анатолій Пранчак. На пагрузцы задзейнічаны Сяргей Бурак.
Прыступіў да ўборкі 600 гектараў цукровых буракоў і «Шлях новы».  200 гектараў культура займае ў  райаграсэрвісе. Але там капаць яшчэ не пачыналі.
Галіна  ЗАРЭЧНАЯ.
Выкарыстана ілюстрацыя з сайта http://www.opt-union.ru/i_store/item_1001401033/saharnyy-pesok-iz-saharnoy-svekly.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *