У госці да кампазітара

З песняй па жыцці крочаць удзельнікі  народнага клуба ветэранаў вайны і працы «Сівізна» раённага метадычнага  цэнтра (кіраўнік Жанна Абрамовіч).   Вось і на мінулым тыдні яны зноў дарылі землякам прыемныя эмоцыі, радасны настрой на музычным вечары «Сустрэча з любімым кампазітарам».
У літаратурнай гасцёўні купалаўкі сабраліся педагогі-ветэраны, бібліятэчныя работнікі,  аматары добрай песні.  Гарталі стары альбом з партрэтамі кампазітараў савецкай эпохі – Ігара Лучанка, Рыгора Панамарэнкі, Аляксандры Пахмутавай, прыгадвалі іх творчы шлях і музычную біяграфію. «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Полька беларуская»  – гэтыя і многія іншыя песні Ігара Лучанка з любоўю спяваюць і сёння. А ў выкананні «Сівізны» любімыя песні  гучалі асабліва пранікнёна, душэўна і прыгожа. Калі мастацкі кіраўнік ГДК Людміла Ламака заспявала  песню на музыку Пахмутавай                              «Поклонимся великим тем годам», здаецца, кожны адчуў усю магутнасць і велічнасць кампазіцыі. Пра такое кажуць: закранула ўсе струны душы.
Удзельнікі сустрэчы змаглі пагаварыць са ствараль-нікамі музыкі, задаць ім пытанні, даведацца пра тое, што натхняе абрамляць вершы ў музычную аправу. Гасцямі «Сівізны» сталі мясцовыя кампазітары Іван  Пішч і Юрый Грынь.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *