Калі сяброўства, то моцнае

Мінулы аўторак пацвердзіў – сяброў у «Ляхавіцкага весніка» многа. І самае галоўнае – надзейных: тых, хто на працягу доўгіх гадоў застаецца яго нязменным чытачом. Прыемна, што раёнка – жаданы госць у сем’ях многіх землякоў, якія з нецярпеннем чакаюць кожную сераду і суботу свежы нумар газеты, каб атрымаць чарговую порцыю навін, аналітыкі, карыснай інфармацыі. Таму падтрымаць любімае выданне на Дзень падпісчыка – справа першай важнасці.

Журналісты «ЛВ» вядуць дыялог з чытачом не толькі праз газетныя старонкі, імкнуцца даведацца пра жыццё ляхавічан, надзённыя праблемы з першых вуснаў, пачуць пажаданні, магчыма, заўвагі, абмеркаваць тэмы, што хвалююць. А для некаторых землякоў гэта сустрэча стала знаёмствам і пачаткам цікавага і, спадзяемся, запамінальнага сяброўства з раёнкай.
Алена Цуба падчас афармлення падпіскі на чацвёрты квартал бягучага года расказала, што газету чытае ад першай да апошняй старонкі:
– Без яе ў нашай сям’і – ніяк! Трэба ведаць, што адбываецца ў раёне, вобласці, краіне. «ЛВ» піша нават пра падзеі па-за межамі Беларусі. Тут і пра нашых  землякоў можна даведацца, і пра іх поспехі. Часам адкрываеш новыя старонкі з жыцця людзей, якіх, здавалася, ведаю добра. А колькі тут карысных парад, рэцэптаў страў! Ёсць і прагноз надвор’я, і крыжаванка!   Для мяне раёнка – незаменная, да таго ж універ-сальная крыніца інфармацыі.
Любяць і паважаюць раёнку Ганна Капцэвіч і Марыя Прыхач, для якіх аформіць пад-піску на чарговы квартал стала справай тра-дыцыйнай. Кожны, хто ў гэты дзень далучыўся да падпісчыкаў «Ляхавіцкага весніка», атрымаў падарунак.
У наступную сераду Дзень падпісчыка пройдзе на Ляхавіцкім малочным заводзе. Падпісвайцеся, калі ласка, мы вас не расчаруем!
Маргарыта Кухта.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *