Пластык для… палёту фантазіі

Канферэнц-зала  СШ №1 у мінулую пятніцу нагадвала майстэрню, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі старанна выразалі, клеілі, выпляталі. Са звычайных стужак, кавалачкаў тканіны, пластыкавых бутэлек і іншых спадручных матэрыялаў атрымліваліся арыгінальныя вазы, паясы і іншае. У кожнага – сваё, згодна ідэі і натхнення. Рэшткі бытавых адходаў ці, як гэта правільна  называюць, другасная сыравіна ў выкананні школьнікаў загучала па-новаму.

Трэнінг для школьнікаў па  вырабе  са спадручных матэрыялаў  разнастайных сувеніраў арганізаваў Куршынавіцкі міжнародны дом мастацтваў, дзе пры падтрымцы ЕС-ПРААН рэалізуецца   «Падтрымка  дзелавой ініцыятывы  насельніцтва на аснове  развіцця народнай творчасці  і адраджэння рамёстваў».Занятак пад кіраўніцтвам майстра Галіны Логінавай са Светлагорска, які доўжыўся дзве гадзіны, праляцеў як адно  імгненне. Рабяты, здаецца, лавілі кожнае слова майстра, кожны рух, натхняліся  – з цікавасцю разглядалі выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці Галіны Рыгораўны.
Пяцікласніца  Арына Страмавус любіць займацца рукадзеллем. А настаўніца-трэнер так цікава расказвае і паказвае, як рабіць стужкі са старога адзення, правільна падбіраць колеры, што дзяўчынцы адразу захацелася зрабіць штосьці прыгожае і падарыць маленькай сястрычцы.
У руках Жэні  Шчукі  абрэзкі  тканіны, наклееныя на паперу, зліліся ў мудрагелістую кампазіцыю для вазы, а яго аднакласнік Ваня Навумовіч канструяваў  робата з паперы.
Дырэктар дома мастацтваў Валерый Ясевіч расказаў, што  пасля  трэнінгу  адбудуцца вучэбныя сесіі, на якіх настаўнікі-майстры навучаць дзяцей і дарослых маляваць на спілах дрэў, пазнаёмяць з тэхнікамі шыцця з абрэзкаў тканіны, дэкупажу, пляцення з газетнай паперы і іншаму.  Майстар-класы будуць праходзіць як у  Ляхавічах, так і непасрэдна ў доме мастацтваў у Куршынавічах.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара.


Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пластык для… палёту фантазіі: 1 комментарий

  • 20/09/2017 в 10:30
    Permalink

    Всему можно найти применение, если имеются руки и голова и заинтересованность.Чудесные вещи. И хорошо, что перенимают опыт именно пятиклассники. За несколько лет станут настоящими мастерами. А в жизни всё пригодится

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *