Вогненная ноч з трагічным зыходам

Па-ранейшаму  ў нашым раёне напружанай застаецца сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей на  іх: з  пачатку года  адбылося 39 вогненных здарэнняў, у агні загінулі 5 чалавек.  Злоўжыванне спіртнымі напіткамі, неасцярожнае абыхо-джанне з агнём, у тым ліку і пры курэнні, ігнараванне элементарных правілаў  пажарнай бяспекі, адсутнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – асноўныя прычыны пажараў.

Чарговы пажар адбыўся  ў ноч на 27 лістапада.  На тэлефон 101 паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома па вуліцы Раганава ў райцэнтры.  На момант прыбыцця падраздзяленняў  МНС дом  быў напоўнены дымам. З аднаго пакоя выратавальнікі вынеслі целы дзвюх дзяўчат (1990 і 1994 гадоў нараджэння) без прыкмет жыцця.

Траім маладым людзям удалося вырвацца з абдымкаў пажару і застацца жывымі…

Прычына пажару ўстанаўліваецца, пракуратура праводзіць праверку.

РАНС у чарговы раз рэкамендуе  ўсім устанавіць дома аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія своечасова папярэдзяць аб узгаранні.

Дзмітрый НОВІК,

інспектар інспекцыі

дзяржпажнагляду РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *