У рэжыме баявой гатоўнасці

Абмеркаванне вучэбных задач.

Гатоўнасць усіх службаў да зладжанай сумеснай работы і своечасовых дзеянняў у надзвычайных сітуацыях –  гэта найважнейшыя складнікі бяспекі насельніцтва.

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2017» мае мэтай праверыць магчымасці дзвюх краін па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы, іх гатоўнасці да адбіцця магчымай агрэсіі, а таксама адпрацаваць зладжанасць органаў ваеннага кіравання, пракантраляваць палявую і паветраную вывучку злучэнняў і вайсковых часцей узброеных сіл Беларусі і Расіі.
Да ўдзелу ў сумесным вучэнні прыцягнуты і сілавыя структуры раёна: рабочая група савета абароны Ляхавіцкага раёна і аператыўная група штаба, куды ўвайшлі прадстаўнікі РАУС, РАНС, міжраённага аддзела УКДБ і ваеннага камісарыята. Падчас вучэння аператыўная група дапаможнага пункта кіравання нясе кругласутачнае баявое дзяжурства. Менавіта адсюль адбываецца кіраванне ўсімі сіламі і сродкамі тэрытарыяльнай абароны раёна. Адна з галоўных задач – каардынацыя дзейнасці ўсіх сілавых структур на тэрыторыі раёна. У ходзе дзяжурства падгрупа збірае і аналізуе інфармацыю, якая паступае да аператыўнага дзяжурнага, своечасова рэагуе на змяненні сітуацыі, адпраўляе службовыя данясенні. Падчас вучэнняў былі адпрацаваны шмат уводных, навыкі асабовага складу сілавых структур.
Аператыўная група Ляхавіцкага раёна з пастаўленымі задачамі спраўляецца, паказвае ў ходзе тэрытарыяльнай абароны высокі ўзровень прафесійных навыкаў.
Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Сяржант Іван Брынза прымае чарговае паведамленне.


Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *