«Томас» святлу не таварыш. Зранку панядзелка моцны вецер сваволіў на тэрыторыі ў тым ліку і Ляхавіцкага раёна

18 верасня цыклон «Томас» пакінуў без святла 44 населеныя пункты Брэстчыны, 14 з іх – у Ляхавіцкім раёне. Дождж у суправаджэнні моцнага    ветру парывамі да 24 метраў у секунду правяраў на трываласць  лініі электраперадач і трансфарматарныя станцыі. Не ўсе з іх выйгралі ў паядынку са стыхіяй. Па словах начальніка раёна электрасетак Віктара Станкевіча,  стыхія  вывела са строю  53 трансфарматарныя падстанцыі. Акрамя 14 вёсак, без электрычнасці пэўны час заставаліся  малочнатаварныя фермы ў КСУП «Тальмінавічы» і «Ліпнянка». Па інфармацыі РЭС, найбольш пацярпела ліпская зона.
На ліквідацыю наступстваў    «Томаса» ў раёне былі накіраваны 6 брыгад энергетыкаў, і да вечара панядзелка падача святла была адноўлена.  Непагода даставіла клопатаў выратавальнікам і дарожнікам. Паваленыя дрэвы перакрылі ўчастак дарогі Альхоўцы-Задвор’е і вуліцу ў Свяціцы. Сіламі   ДРБУ-200 завалы ліквідаваны. А выратавальнікі справіліся з аварыйным дрэвам на вуліцы Камсамольскай у аграгарадку Падлессе.
З нашым раёнам цыклон развітаўся толькі ўчора.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Інфаграфіка БЕЛТА.
Падзялiцца:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *