Усё лепшае – дзецям

Выкарыстана ілюстрацыя

Кожная школа – гэта асаблівы стыль, прафесійная выразнасць і адметнасць. У вучэбна-выхаваўчым працэсе дробязяў няма. Усё больш устаноў адукацыі ўключаецца ў інавацыйныя  і эксперыментальныя  праекты – з гэтага года  іх стала на 5 больш.   Можна ўжо  гаварыць і пра прамежкавыя вынікі профільнага навучання. Старшакласнікі, якія вывучаюць прадметы  на павышаным узроўні, актыўна ўдзельнічаюць і перамагаюць у алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах. 7 выпускнікоў  з  педагагічнага класа СШ №2 выбралі для далейшага навучання педспецыяльнасці.  Збіраюць  ураджай узнагарод рознай вартасці выхаванцы спартыўных класаў гэтай жа школы. Іх спецыялізацыя – дзюдо, гандбол, лёгкая атлетыка, футбол.

На базе СШ №1, СШ №2 і гімназіі для падрыхтоўкі старшакласнікаў раёна  да алімпіяд працуюць рэсурсныя цэнтры. Заняткі на міжшкольных факультатывах праводзяць не толькі настаўнікі, але і выкладчыкі БарДУ. Школы не адасоблены, а цесна ўзаемадзейнічаюць  з  іншымі навучальнымі ўстановамі. З прафарыентацыйнай мэтай яны  супрацоўнічаюць з вышэйшымі, сярэднімі  спецыяльнымі і прафесіянальна-тэхнічнымі ўстановамі адукацыі.
Вырашана і кадравае пытанне. Вось і сёлета ва ўстановы адукацыі раёна прыйшлі  22 маладыя спецыялісты. Кожнаму з іх забяспечаны адпаведныя ўмовы працы, сацыяльны пакет. Не дадуць разгубіцца навічкам, падтрымаюць іх і падкажуць  больш вопытныя калегі.
Як нельга спыняцца ў развіцці і ва ўдасканаленні адукацыйнага працэсу, так нельга  спыняцца і ў стварэнні ўмоў для навучання нашых дзяцей. Установы адукацыі раёна цалкам адпавядаюць патрабаванням часу як у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, так і ў якасці навучання. Штогод да 1 верасня яны абнаўляюцца. На гэта сёлета  з мясцовага бюджэту было выдзелена каля 300 тысяч рублёў. А, напрыклад, за мінулы навучальны год  на бясплатнае харчаванне дзяцей пачатковых класаў і вясковых рабят, а таксама хлопчыкаў і дзяўчынак, якім належаць ільготы, было затрачана больш за 356 тысяч бюджэтных рублёў. Забяспечваецца падвоз школьнікаў да ўстаноў адукацыі – таксама за бюджэтныя сродкі.  Сярод   18 аўтобусаў для падвозу, адзін – зусім новы – набыты сёлета за сродкі з абласнога бюджэту.
Усе пераўтварэнні і змяненні, якія адбываюцца ў педагогіцы, павінны прыносіць і прыносяць свой плён і пазітыўны вынік.
Святлана ЯКУБОЎСКАЯ,
начальнік аддзела адукацыі,
спорту і турызму
райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *