Вы яшчэ не падпісаліся? Тады мы ідзём да вас! Падпісацца на газету «Ляхавіцкі веснік» можна ў аддзяленнях сувязі, паштальёнаў і рэдакцыі (фае Дома Саветаў)

«Веснікаўцы» заўжды з нецярпеннем чакаюць Дня падпісчыка. Гэта выдатная магчымасць даведацца з першых вуснаў, што падабаецца ў «Ляхавіцкім весніку», якія тэмы хацелася б часцей бачыць на старонках газеты. Землякі падказваюць і адрасы чарговых камандзіровак карэспандэнтаў.
На гэтым тыдні газетчыкі арганізавалі Дзень падпісчыка ў райбальніцы, на малочным заводзе. Шчырая ўдзячнасць – кіраўніцтву ЦРБ і СААТ, якое падтрымала нашу прапанову. Дарэчы, кожны, хто аформіў абанемент на «ЛВ» на   апошні квартал года, атрымаў невялікі прыемны бонус –  падарунак.
А ў сераду такая сустрэча прайшла ў гарадскім аддзяленні паштовай сувязі. Былі рады бачыць сваіх нязменных чытачоў Алу Якубец, Вольгу Краўчанка, Марыю Біза і іншых. Таму, хто па розных прычынах пакуль яшчэ не аформіў падпісны абанемент на «ЛВ», варта паспяшацца: падпісацца на раёнку можна да 30 верасня ўключна.
Галіна КАНЬКО.
Фота Наталлі ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *