Геатэктоніка вінавата?

Мусіць, прыспеў час  нашым камунальнікам заняцца вывучэннем  мясцовай геатэктонікі і высветліць, што за працэсы выклікаюць правалы зямной кары, напрыклад, як гэта адбылося ля рашоткі ліўневай каналізацыі па вуліцы Камсамольскай райцэнтра  (здымак уверсе) і пешаходным бульварчыку ад вуліцы Леніна да вуліцы 17 Верасня (здымак унізе). Дарэчы, гэтая лужына, як і зрушаныя ліхтары ўжо фігуравалі на старонках «ЛВ» (№ 55 за 22 ліпеня). Чакалася, што камунальнікі выправяць хібы. Але пакуль перамен да лепшага не заўважана. На жаль.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *