Вы хацелі спытаць пра лекі?

Навучэнцы ЛДАКа аднымі з першых паўдзельнічалі ў акцыі.

Шырокім асартыментам  лекавых прэпаратаў, вітамінаў і іншай фармацэўтычнай прадукцыі сёння  нікога не здзівіш. Адно лякарства можа быць прадстаўлена некалькімі вытворцамі і мець  розную назву. Не згубіцца ў гэтым  выбары і не пераплаціць за разрэкламаваны прадукт – справа няпростая. У  цэнтральнай раённай аптэцы № 56 на мінулым тыдні прадстаўнікі айчыннай фармпрамысловасці сустрэліся з жыхарамі Ляхавіччыны. Спецыялісты   «Фармлэнда», «Рубікона», «Лекфарма» і «Экзона» расказвалі пра сваю прадукцыю і кантроль якасці за ёй, пазнаёмілі з навінкамі, правялі завочную экскурсію па сваіх прадпрыемствах.

У гэты ж дзень у аптэцы можна было вымераць артэрыяльны ціск, узровень цукру ў крыві, вылічыць індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю  ўрача, а  пры неабходнасці і выпісаць рэцэпт.
– Фармат такой сустрэчы, калі можна задаць пытанні прадстаўнікам айчыннай  фармвытворчасці,  выбраны ўпершыню. Па зацікаўленасці насельніцтва бачым, што такую  практыку трэба працягваць, – адзначае намеснік загадчыцы ЦРА №56 Таццяна Салодкая.
25 верасня, у   Сусветны дзень фармацэўта, у  аптэцы  зноў  адбудзецца акцыя. На гэты раз – кансультацыя ад «Фармлэнда». Акрамя таго, з 25 па 29  верасня ў  аптэках Брэсцкага РУП «Фармацыя» ўсім пакупнікам на айчынныя лекі будзе прадастаўлена 7-працэнтная скідка.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *