Факт-экспрэс-навіны

· ВІНШАВАННІ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з прафесійным святам — Днём страхавых работнікаў — сённяшніх працаўнікоў і ветэранаў гэтай важнай галіны эканомікі народнай гаспадаркі.

Райвыканкам і райсавет напярэдадні прафесійнага свята — Дня юрыста — накіравалі віншаванні калектывам суда, дзяржаўнай натарыяльнай канторы, юрыдычнай кансультацыі, усім юрыстам, якія працуюць на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах Ляхавіччыны.

· ЖЫЦЦЁ — ГАЛОЎНАЯ КАШТОЎНАСЦЬ. У мінулыя выхадныя на тэрыторыі раёна праводзіўся другі этап рэспубліканскай акцыі «Не марнатраў сваё жыццё». У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі РАНС, АДАІ, члены БРСМ і маладзёжнага грамадскага аб’яднання выратавальнікаў-пажарных, прадстаў-нікі раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа. Як паведаміла інспектар РАНС Таццяна Калгушкіна, сярод гара-джан і гасцей горада было распаўсюджана больш за 2500 тэматычных памятак і лістовак, накіраваных на барацьбу з курэннем і пажарамі.

· ПЕСНІ І НЕ ТОЛЬКІ. Заўтра ў 11 гадзін ГДК запрашае на раённы агляд-конкурс калектываў мастацкай сама-дзейнасці. Як расказала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Соф’я Марчык, плануецца, што свае праграмы ў ім пакажуць 11 устаноў культуры. Дарэчы, напярэдадні спецыялісты РМЦ і аддзела адукацыі пабывалі ў 8 населеных пунктах раёна і непасрэдна на месцах азнаёміліся з дзейнасцю мясцовых творчых калектываў. Астатнія трапяць пад увагу журы 10 і 11 снежня.

Дарэчы, самыя цікавыя нумары, выбраныя па выніках агляду, складуць святочны калядны канцэрт.

· БЕЗ БАР’ЕРАЎ. Сёння на беларускім календары асаблівы дзень — 3 снежня ў краіне адзначаецца Дзень інвалідаў. Працяг тэмы на 3 старонцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *