Прыходзьце падтрымаць спартсменаў

Генадзій Валюкевіч. Фота з архіва рэдакцыі

Ужо стала добрай традыцыяй Ляхавіччыны кожную восень праводзіць гэта чаканае, прычым, не толькі спартсменамі, спаборніцтва. Вось і сёлета запрашэнне на ўдзел у традыцыйным адкрытым турніры па лёгкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа, чэмпіёна Еўропы Генадзія Валюкевіча, які ўжо дванаццаты раз адбудзецца  30 верасня на стадыёне «Колас», распаўсюджваецца і на аматараў спорту і здаровага ладу жыцця, і на ўсіх землякоў і гасцей нашага горада і раёна.

У турніры прыме ўдзел яго заснавальнік Генадзій Валюкевіч.
Праграма свята:
14.10-18.30 – спаборніцтвы з удзелам каманд лёгкаатлетаў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а таксама 15-ці каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і зборнай каманды Ляхавіцкага раёна;
16.00-16.40 – урачыстае адкрыццё турніру;
19.00-19.30 – узнагароджанне пераможцаў і прызёраў, закрыццё свята.
З 13.00 да 19.30 будзе арганізавана работа міні-кафэ.
Прыходзьце падтрымаць спартсменаў!
Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *