Колькасць праверак скарачаецца

Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў першым паўгоддзі 2017 года працягваў работу па забеспячэнні выканання кантралюючымі (нагляднымі) органамі вобласці патрабаванняў    Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 № 510. Праведзеная з кантралюючымі (нагляднымі) органамі работа дазволіла істотна знізіць колькасць праверак, якія праводзяцца.
Напрыклад, маніторынг па выкананні кантралюючымі (нагляднымі) органамі патрабаванняў Указа № 510, праведзены Камітэтам у дачыненні да 15 буйных (градаўтваральных) прадпрыемстваў вобласці паказаў, што ў 2015 годзе на даных прадпрыемствах было праведзена   189 праверак, у 2016 годзе – 133, а ў першым паўгоддзі 2017 года – 28.
Сёлета ў першым паўгоддзі ў вобласці значна знізілася колькасць праверак.
Паводле даных інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці Рэспублікі     Беларусь за гэты перыяд праведзена   4,9 тысячы планавых і пазапланавых праверак суб’ектаў Брэсцкай вобласці, што на 46 працэнтаў менш, чым у адпаведным перыядзе 2016 года. Пры гэтым колькасць планавых праверак скарацілася на 33 працэнты (з 4,2 да 2,8 тысячы), пазапланавых – на 57 працэнтаў (з 4,9 да 2,1 тысячы).
КДК Брэсцкай вобласці будзе працягваць кантрольную работу за выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў гэтай сферы.
КДК Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *