Вертыкальны паядынак

У мінулую суботу ў  дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе было горача – градус эмоцый і азарту зашкальваў.  Тут праходзіла раённая спартакіяда «Вертыкаль-2017» – традыцыйнае вераснёўскае спаборніцтва сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў раёна, якое  папярэднічае абласному.
За перамогу змагаліся больш як паўсотні спартсменаў-аматараў, што выступалі за 4 каманды. Удзельнікі дэманстравалі майстар-клас  гульні ў шашкі, шахматы, настольным тэнісе, більярдзе і дартсе.
Фартуна ў раённай «Вертыкалі» спадарожнічала    камандзе, якая прадстаўляла сацыяльную сферу. На другую прыступку п’едэстала ўзнялася каманда  ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, трэцяе месца  падзялілі каманды эканамічнай сферы і сельскіх Саветаў.
У той жа дзень сярод дзвюх зборных вызначалі лепшых валейбалістаў, якія змогуць прадставіць    раён у абласным спаборніцтве.
Кожны з удзельнікаў спартакіяды атрымаў зарад бадзёрасці і добры настрой.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
Больш фота тут

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *