Заблудзіла

У мінулую суботу кампанія з чатырох  ляхавічан адправілася  за грыбамі ў наваколлі Свяціцы.  А ў 15 гадзін  у РАНС паступіла паведамленне: згубілася  37-гадовая  жанчына. На яе пошукі  адправіліся выратавальнікі, міліцыянеры, работнікі лясгаса. У 19 гадзін да жанчыны  ўдалося дазваніцца па мабільным тэлефоне, які, на шчасце, яна ўзяла з сабой. Аўтамабіль МНС перамяшчаўся з уключаным спецыяльным гукавым сігналам, жанчына пачула сірэну, што і дапамагло ёй рухацца ў правільным накірунку.  У хуткім часе яе вывелі з лесу.

На гэты раз усё закончылася добра. Грыбны сезон у разгары. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя ў лесе. Старайцеся далёка не адыходзіць адзін ад аднаго, бярыце з сабой мабільныя тэлефоны і іншае, што спатрэбіцца ў надзвычайнай сітуацыі.

З дыму  разгарэлася  полымя

Экстранная эвакуацыя спатрэбілася  пяці чалавекам у Зубелевічах. Вечарам 24 верасня супрацоўнікі РАНС  па выкліку выехалі на ліквідацыю задымлення  ў  шматкватэрным жылым доме.    Як высветлілася пасля, з-за неасцярожнасці пры курэнні загарэлася канапа  на балконе. Пажар разрастаўся, а  людзі, якія знаходзіліся ў кватэры,  пра гэта нават  і не падазравалі. І толькі праз нейкі час пачулі пах дыму і пачалі тушыць узгаранне  самастойна. Не атрымалася.

Дарэчы,  такі выпадак  не першы ў гэтай кватэры. Але папярэднія так і не навучылі гаспадароў, што з агнём жартаваць  нельга.

Сяргей ГАТОЎЧЫЦ, першы намеснік начальніка РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *