Зробім лес чыстым!

7 кастрычніка ў Беларусі па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі пройдзе агульнарэспубліканская акцыя «Чысты лес». Асноўная яе мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і аб’яднаць намаганні людзей, гатовых унесці сваю лепту ў навядзенне парадку ў лесе, вакол населеных пунктаў. Гэта выдатная магчымасць паказаць падрастаючаму пакаленню прыклад адносін да галоўнага прыроднага багацця Беларусі.
Заявіць пра сваё жаданне паўдзельнічаць у акцыі можна, звярнуўшыся ў ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас» па тэл. 6-21-01,   2-17-30, 2-08-45 або ў бліжэйшае лясніцтва. Толькі агульнымі намаганнямі можна зрабіць нашы лясы яшчэ больш чыстымі і прыгожымі!
Міхаіл СВІСТУН,
дырэктар ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *