Кастрычнік – час кветак і ўдзячнасці

Светлае асенняе свята – Дзень пажылых людзей – толькі малая  часцінка той удзячнасці, цяпла і сардэчнасці, што заслужыла старэйшае пакаленне сваёй працай, мудрасцю, бясцэнным жыццёвым і прафесійным вопытам.
Дарагія ветэраны-землякі!
За вашымі плячыма вялікае жыццё. Менавіта вы заклалі шматлікія добрыя традыцыі і сёння з’яўляецеся прыкладам адказных і нераўнадушных адносін да справы, да жыцця грамадства, блізкіх людзей. Вы перадаяце дзецям, унукам і праўнукам лепшыя сямейныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці, аб’ядноўваючы дзесяцігоддзі гісторыі ў адзін непарыўны ланцужок.
Прыміце самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, утульнасці, добрага настрою.
Няхай кожнае імгненне вашага жыцця будзе  акружана ўвагай, клопатам і любоўю.
Раённы  выканаўчы   камітэт.                                Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *