Бачыць дабро

Таварыства інвалідаў па зроку пачало сваю дзейнасць у 1924 годзе. Тады яно называлася таварыствам сляпых, і ў яго прымалі інвалідаў па зроку толькі I групы. Сёння членамі таварыства могуць стаць людзі з любой групай інваліднасці. На ўліку ў Ляхавіцкай раённай арганізацыі знаходзіцца 187 чалавек. Людзі самых розных узростаў, адукацыі, спецыяльнасцяў. Аб’ядноўвае іх адно – частковая, а то і поўная страта зроку. Нягле-дзячы на фізічны недахоп, гэта вельмі чулыя, добрыя і спагадлівыя людзі, якія прымаюць актыўны ўдзел    у жыцці грамадства.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы райвыканкама, дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў, прыватных структур, грамадскіх аб’яднанняў, для нас праводзяцца розныя мерапрыемствы. Напрыклад, вельмі цікавай атрымалася экскурсія ў Мірскі замак.

Хочацца выказаць шчырую падзяку ўсім чулым і добрым людзям за іх нераўнадушнасць, цеплыню адносін, пасільную дапамогу, разуменне і падтрымку.

Здароўя ўсім вам, дабрабыту, радасці кожны дзень!

Зоя ХМАРЫК,
старшыня раённай
арганізацыі Беларускага
таварыства інвалідаў
па зроку

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *