Час дыспансерызацыі

З 2 па 25 кастрычніка 2017 года ў рамках правядзення дыспансерызацыі насельніцтва ў Ляхавіцкім раёне на базе сельскіх медустаноў (амбулаторый і ФАПаў) будзе арганізавана работа выязной брыгады спецыялістаў цэнтральнай раённай бальніцы (у тым ліку ўрача-тэрапеўта, акушэркі, андролага, лабаранта). Плануецца работа перасоўнага флюарографа.
Адначасова будзе працаваць перасоўная дыягнастычная лабараторыя Брэсцкага абласнога эндакрыналагічнага дыспансера, дзе жыхары г. Ляхавічы і раёна змогуць прайсці УЗІ шчытападобнай залозы і здаць аналіз крыві для выяўлення цукровага дыябету. Абследаванне будзе праводзіць высокакваліфікаваны ўрач-эндакрынолаг, які прайшоў стажыроўку ў Японіі.
Графік работы выязной медыцынскай брыгады:  3 кастрычніка – УБ «Крывошын» (тэл. 5-13-90, 5-13-37); 4 кастрычніка – Галаўнінскі ФАП (тэл. 3-32-67),    5 кастрычніка – Свяціцкі ФАП (тэл. 4-62-81); 6 кастрычніка – Ліпская УА (тэл. 5-62-69).
Дадатковая інфармацыя будзе размешчана ў наступных нумарах «ЛВ».
Георгій ХЛЯБОВІЧ,
галоўны ўрач ЦРБ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *