Мы за энергаэфектыўнасць

Як купіць энергазберагальную лямпачку?

Звычайная лямпачка пры ўсёй сваёй прастаце і таннасці мае адзін вялікі недахоп – толькі 5 працэнтаў электраэнергіі, спажываемай лямпай, ідуць на асвятленне, а ўсё астатняе ідзе ў цяпло, гэта значыць літаральна на вецер. Лямпачка новага пакалення выкарыстоўвае на 90 працэнтаў менш электрычнасці, чым класічная.

Перавагі энергазберагальных  лямпаў

Тэрмін службы энергазберагальнай лямпы да 15 000 гадзін. Гэта ў 15 разоў больш тэрміну службы звычайнай лямпы напальвання. Спажыванне энергіі на 90 працэнтаў менш, чым у звычайнай лямпы.

Свеціць прыкладна ў 5 разоў ярчэй. Гэта значыць, святло ад энергазберагальнай лямпы 20 Вт прыблізна раўняецца светлавому патоку лямпы напальвання 100 Вт.

Праўда, каштуе такая лямпачка намнога даражэй звычайнай, але за кошт даўгавечнасці і малога энергаспажывання яна акупляецца вельмі хутка. Памяняўшы ў кватэры ўсе лямпачкі напальвання на энергазберагальныя, вы ўжо ў квітанцыі за электраэнергію ўбачыце, наколькі сталі менш плаціць за святло.

Энергазберагальныя лямпы выдзяляюць намнога менш цяпла, чым лямпы напальвання. Таму іх можна смела выкарыстоўваць у свяцільніках і люстрах з абмежаваннем узроўню тэмпературы – у такіх свяцільніках ад лямпаў напальвання з высокай тэмпературай нагрэву могуць плавіцца пластмасавая частка патрона, провад або элементы аддзелкі.

Плошча паверхні энергазберагальных лямпаў большая, чым плошча паверхні спіралі напальвання. Дзякуючы гэтаму святло размяркоўваецца па памяшканні мякчэй і раўнамерней, чым ад лямпы напальвання, а гэта, у сваю чаргу, зніжае стамляльнасць вачэй. Да таго ж, такія лямпачкі ўключаюцца імгненна, без мільгання, што таксама вельмі карысна для нашых вачэй.

Пры выбары энергазберагальнай лямпы трэба мець на ўвазе 4 параметры: размер лямпы, колер яе святла, магутнасць і тып цокаля.

Размер энергазберагальнай  лямпы

Яны большыя па размеры, чым звычайныя. Таму звярніце ўвагу, ці памесціцца  выбраная вамі люмінесцэн-тная лямпа ў ваш свяцільнік. Ёсць дзве асноўныя формы энергазберагальных лямпаў: U-падобная і ў выглядзе спіралі. Форма лямпы не ўплывае на яе работу,  аднак, спіралепадобныя лямпы звычайна некалькі даражэй, чым U-падобныя, паколькі працэс іх вытворчасці больш складаны.

Колер святла энергазберагальнай лямпы

Яшчэ адной унікальнай характа-рыстыкай энергазберагальных лямпаў з’яўляецца іх колеравая тэмпература, якая вызначае колер лямпы: 2700 К – мяккі белы колер, 4200 К – дзённае святло, 6400 К – халоднае белае святло. Чым ніжэй колеравая тэмпература лямпы, тым бліжэй колер да чырвонага, чым вышэй – да сіняга. Таму перад выбарам азначанай лямпы ўявіце, які колер святла задаволіць вас больш за ўсё, і выберыце люмінесцэнтную лямпу з адпаведнай колеравай тэмпературай.

Магутнасць энергазберагальнай лямпы

Энергазберагальныя лямпы бываюць рознай магутнасці: ад 3 да 85 Вт. Улічваючы тое, што светлавая аддача энергазберагальных лямпаў вышэй, чым у звычайных прыблізна ў 5 разоў, выбіраць неабходную магутнасць люмінесцэнтнай лямпы трэба, зыходзячы з адпаведнай прапорцыі: там, дзе вы выкарыстоўвалі лямпачку напальвання магутнасцю 100 Вт, хопіць энергазберагальнай лямпы магутнасцю 20 Вт.

Тып цокаля энергазберагальнай лямпы

Пераважная большасць люстраў, якія падвешваюцца  да столі, маюць цокаль Е 27, у невялікіх свяцільніках і бра прымяняюць крыху меншы па  размеры цокаль Е 14. Проста пагля-дзіце, лямпа з якім цокалем укручана ў вашу люстру або свяцільнік, і купляйце энергазберагальную лямпу з такім жа цокалем.

Спажыўцам варта ведаць яшчэ адзін момант.  У састаў энергазберагальных лямпачак уваходзіць іртуць, таму тыя, што выйшлі са строю, нельга проста выкідваць на сметнік. Такія лямпачкі трэба здаваць на прадпрыемства, якое займаецца іх утылізацыяй.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *